ШАГ "Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі"

27.10.2022

27 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі» для навучэнцаў 8-11 класа.

Класны кіраўнік Майсейчык В.В. звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантавана права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Карончык Вікторыя Сяргееўна, прававы інспектар па працы Клецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў, якая расказала прысутным аб правах рабят, аб тым дзе менавіта яны могуць даведацца інфармацыю, якая іх цікавіць. Вікторыя Сяргееўна нагадала хлопцам аб формах адказнасці падлеткаў за тыя ці іншыя ўчынкі, адказала на пытанні, якія хвалявалі навучэнцаў.