Другі дзень работы аздараўленчага лагера

01.11.2022

Другі дзень работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Фарбы восені" прайшоў пад назвай "У гасцях у казкі" і пачаўся ён з смачнага снедання, карыснага вітамінамі, і правядзення зарадкі ў рамках хвіліны здароўя "Здароўе ў парадку - дзякуй зарадцы".

Ранішняя зарадка - выдатны пачатак дня! Надаўшы ўсяго некалькі хвілін нескладаным, правільна падабраным фізічным практыкаванням, мы дапамаглі адчуць дзецям прыліў бадзёрасці, сіл і энергіі.

Клецкім кінавідэапракатам для выхаванцаў лагера быў арганізаваны прагляд мастацкага фільма.

З мэтай замацавання ведаў па творчасці Якуба Коласа і пашырэння літаратурнага кругагляду для дзяцей быў праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў «Мой родны край». На занятку рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, а потым зрабілі іллюстрацыі па яго творах.

Завяршальным мерапрыемствам другога дня былі рухомыя гульні з мячом на свежым паветры, падчас якіх дзеці развівалі цягавітасць, згуртаванасць каманды, спрыт.