Адкрыццё аздараўленчага лагера "Фарбы восені"

31.10.2022

31кастрычніка ў школе адбылося адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Фарбы восені". Першы дзень работы прайшоў пад назвай "Дзень усмешкі" і пачаўся ён з урачыстай лінейкі "Добры дзень, лагер!".

У першы дзень адпачынку дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у школе, у сталовай, падчас правядзення мерапрыемстваў, спартыўных гульняў і прагулак на свежым паветры. даведаліся аб распарадку дня і праграме цікавых лагерных мерапрыемстваў.

Для дзяцей была арганізавана экскурсія ў школьны музей "Беларусь у часы Я. Коласа", прысвечаная святкаванню 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Падчас яе вучні даведаліся пра тое, што класік быў не толькі паэтам і празаікам, але і настаўнікам, які пачынаў сваю дзейнасць у звычайнай сельскай школе.

Настаўнікам фізічнай культуры і спорту былі арганізавана гульня-эстафета “Крыжыкі-нулікі” на свежым паветры, што даставіла дзецям радасць і прынесла вялікую карысць здароўю.