Шосты школьны дзень "Дзень дапытлівых"

29.10.2022

29 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень дапытлівых» вучні 1 – 4 класаў былі задзейнічаны ў займальнай гадзіне «Ці знаеш ты?», якая спрыяла развіццю дапытлівасці, пашырэнню кругагляду. Удзельнікі гульні з задавальненнем адказвалі на мудрагелістыя пытанні, здзяйсняючы займальнае падарожжа па станцыям. Дзеці праявілі сябе выдатнымі знаўцамі і дружнымі ігракамі.
З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, для навучэнцаў 5-9 класаў была арганізавана пазнавальная гадзіна «Кастрычніцкая рэвалюцыя». На ім навучэнцам было расказана аб тым, што 7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Наша краіна - адна з нямногіх, хто захаваў гэтую традыцыю. Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей XX стагоддзя, якая карэнным чынам паўплывала на ход сусветнай гісторыі.

У школьнай бібліятэцы прайшла выстава «Энцыклапедыя-крыніца цікавай інфармацыі» для вучняў 1-9 класаў. Юным чытачам і наведвальнікам выставы супрацоўнік бібліятэкі распавяла, што энцыклапедыя – гэта скарбніца рознай каштоўнай і цікавай інфармацыі, распавяла пра паходжанне слова “энцыклапедыя” і яго значэнне.