Ушаноўванне ветэрана педагагічнай працы

29.10.2022

У ДУА "Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" даўно стала традыцыяй ушаноўванне ветэранаў педагагічнай працы. І сёння навучэнцы і педагогі ўстановы павіншавалі з 85-годдзем настаўніка пачатковых класаў, выдатніка адукацыі Жданеню Соф'ю Аляксандраўну. У гэты дзень не адно пакаленне яе вучняў з цяплом успамінаюць урокі сваёй першай настаўніцы і ў дзень юбілею жадаюць ёй здароўя і дабрабыту.