Экскурсія ў Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

26.10.2022

26 кастрычніка навучэнцы Кухчыцкага НПК наведалі Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей. Экскурсаводы правялі хлопчыкаў і дзяўчынак па пяці стацыянарных залах, якія расказваюць пра гісторыю і традыцыі нясвіжскага краю. Таксама ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава "Генацыд.Ведаць.Памятаць", прысвечаная рэалізацыі фашысцкай палітыкі "выпаленай зямлі" на тэрыторыі Нясвіжскага раёна. На выставе прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія яшчэ нядаўна знаходзяцца ў архівах і не вядомыя шырокай публіцы.