Класная гадзіна " Шчасце ёсць - яго не можа не быць"

20.10.2022

Самае галоўнае ў жыцці - гэта сям'я. Спачатку тая, у якой ты нараджаешся, затым тая, што ты сам ствараеш, - менавіта пад такім дэвізам 20 кастрычніка ў 11 класе прайшла класная гадзіна "Шчасце ёсць-яго не можа не быць". Адзінаццацікласнікі расказалі пра свае сем'і, захапленні сваіх бацькоў, пра сямейныя святы і традыцыі.