Шосты школьны дзень «Дзень прафарыентацыі»

22.10.2022

22 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень прафарыентацыі» вучні 1–4 класаў былі задзейнічаны ў выхаваўчым мерапрыемстве «Прафесія нашага жыцця». Падчас выхаваўчага мерапрыемства вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі прафесійнай дзейнасці некаторых прафесій, даведаліся пра новыя незнаёмыя ім прафесіі, расказалі кім працуюць іх бацькі.

Для навучэнцаў 5-9 класаў была арганізавана гульня «Падарожжа ў краіну талерантнасці». Дзеці выконвалі розныя заданні ,падарожнічая па розным станцыям. Мерапремства прайшло ў атмасферы цяпла, дабраты і ўзаемнай павагі.

Таксама для навуэнцаў 5-7 класаў прайшла квэст-гульня «Быць рукастым-гэта класна». У ходзе мерапрыемства вучні атрымалі магчымасць прымерыць на сябе прафесійныя ролі і пашырыць уяўленне аб прафесіях. У гульні прынялі ўдзел 2 каманды, якім патрэбна было прайсці 5 станцый, на кожнай з іх былі адпаведныя заданні. Дзеці адгадвалі загадкі, рабілі прычоскі, разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні.