Міншчына спартыўная. Восень

15.10.2022

15 кастрычніка ў рамках акцыі «Міншчына спратыўная. Восень» прайшла спартландыя «Мама, папа,я-дружная сям’я». Шкада, што матуля прыйшла толькі адна, але гэта не сапсавала дзецям настрой. Яны з задавальненнем паўдзельнічалі ў самых розных конкурсах «На зарадку я», «Слоўны перапалох я», «Вясёлая рыбалка я», «Самы спрытны я», «Будаўнікі», якія спрыялі развіццю рухальных якасцей і разумовых здольнасцяў навучэнцаў, умацаванню сяброўскіх адносін паміж аднагодкамі, фарміраванню здаровага ладу жыцця. У ходзе мерапрыемства выкарыстоўваўся такі спартыўны інвентар, як абручы, кеглі, скакалкі, кольцы, мячы рознай велічыні.