Шосты школьны дзень "Дзень маці"

15.10.2022

15 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень маці» вучні 1 – 4 класаў былі задзейнічаны ў выхаваўчым мерапрыемстве «Мая любімая мама». Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася давядзенне да свядомасці дзяцей , што мама – самае дарагое, што ёсць у чалавека. З асаблівым натхненнем дзеці разважалі пра ролю мамы ў жыцці кожнага з нас, гулялі ў «Збяры прыказку» і «Чароўныя словы», з дапамогай якіх можна вярнуць настрой сумнай маме. У заключэнне мерапрыемства дзеці прапелі песню «Мамачка мілая, мама мая».

Для навучэнцаў 5-9 класаў была арганізавана літаратурная гасцёўня «Сардэчнае цяпло для мілых мам», накіраваная на каштоўнаснае стаўленне да маці, як да чалавека, які падарыў нам жыццё. Мерапрыемства пачалося з чытання ліста самай любімай жанчыне на свеце, дзе распавядаецца аб з'яўленні свята Дня маці. У ходзе мерапрыемства рабяты прагледзелі кінафільм аб маме, пазнаёміліся з творамі розных відаў мастацтва, якія паказваюць жанчын-маці. Асаблівай ўвазе надала настаўнік на фарміраванне ў вучняў пачуцці падзякі да маці, уменне прасіць прабачэнне.