Святочна-віншавальная праграма "Мая мама самая лепшая"

14.10.2022

14 кастрычніка ў рамках рэспубліканскага Дня Маці адбылося галоўнае мерапрыемства ў актавай зале школы. Тут прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню маці. Вучні школы падрыхтавалі танцы, песні, у якія яны ўклалі ўсю сваю любоў для самых дарагіх людзей на свеце – маці. Канцэрт доўжыўся гадзіну і стаў самым прыемным падарункам для бацькоў і настаўнікаў.