Акцыя "Букет для мамы"

14.10.2022

14 кастрычніка мы адзначаем Дзень маці. Гэтае свята-выдатная магчымасць надаць увагу сваім мамам і бабулям, сагрэць іх цяплом дабра і клопату. Адзначаць гэтае свята ў нашай навучальнай установе стала добрай традыцыяй.
14 кастрычніка з самае раніцы актывісты ГА "БРПА" і ГА «БРСМ» Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у акцыі «Букет для мамы!» у рамках рэспубліканскага Дня Маці. На вуліцах аграгарадка Кухчыцы дзеці раздавалі мамам паштоўкі і кветкі. Нам хацелася нагадаць усім жыхарам пра свята, каб яны не забыліся павіншаваць сваіх мам, падарыць ім часцінку сваёй увагі і цяпла. Мы хочам максімальна парадаваць нашых мам, каб яны ўсміхаліся і радаваліся ў гэты дзень. Атрымаўшы станоўчы эмацыйны зарад падчас акцыі, дзеці сталі больш адкрытымі дабру, любові і прыгажосці.