Інфармацыйная гадзіна "За ўсё табе дзякую"

13.10.2022

13.10.2022 г. у Кухчыцкім НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа ў рамках Тыдня маці для навучэнцаў 11 класа прайшла інфармацыйная гадзіна «За ўсё табе дзякую» з удзелам мам. Падчас інфармацыйнай гадзіны навучэнцы і іх маці прагледзелі відэаролік аб паходжанні свята ў розных краінах, правялі гутарку аб святкаванні Дня маці ў Рэспубліцы Беларусь. Дзень Маці - гэта цёплае, сардэчнае свята. І колькі б добрых, добрых слоў не было сказана мамам, лішнімі яны ніколі не будуць. У канцы інфармацыйнай гадзіны дзеці зрабілі выснову аб тым, што неабходна часцей выказваць падзяку сваім маці за клопат, а таксама павіншавалі прысутных мам кветкамі.