Занятак для выхаванцаў дашкольнай групы "Творчасць нашых продкаў"

11.10.2022

11.10.2022 у школьным гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў занятак для выхаванцаў дашкольнай групы "Творчасць нашых продкаў". Падчас яго дзеці даведаліся, што іх бабулі і прабабулі вышывалі не толькі ручнікі, але і карціны. А дзядулі маглі сваімі рукамі зрабіць разную шкатулку або цуд з саломкі.