Акцыя "Не забыты працоўным калектывам"

30.09.2022

1 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень пажылых людзей. У гэты дзень актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» Кухчыцкага НПК удзельнічалі ў дабрачыннай акцыі «Не забыты працоўным калектывам». Падлеткі актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па аказанні дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам сталага ўзросту! Валанцёры прапаноўвалі дапамогу: прыбраць у доме, навесці парадак на прысядзібным участку, схадзіць па прадукты ў краму. Акрамя таго, валанцёры заўсёды гатовы выслухаць адзінокіх людзей і проста пагаварыць па душах.

Напярэдадні Дня настаўніка вучні Кухчыцкага НПК павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам.