Міншчына спартыўная. Восень

08.10.2022

1 кастрычніка ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Восень" паміж вучнямі 1-8 класаў прайшла  "Малая алімпіяда". Дзеці прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрыт і кемлівасць, спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і трапнасць, падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму. У час алімпіяды адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера, не было пасіўных назіральнікаў, нягледзячы на тое, што пры правядзенні эстафет прысутнічай спаборніцкі момант.