Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

08.10.2022

8 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" для вучняў 1 – 9 класаў была арганізавана выстава "Вобраз маці ў  творах беларускіх паэтаў". У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое злучана з маці. Яе любоў і пяшчота нараджае ў нас жаданне памнажаць сваё пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і тым самым мяняць жыццё да лепшага. Установа дзяржаўнага свята сімвалізуе асаблівае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны – маці – захавальніцы хатняй цеплыні, дабра і маральнасці. На выставе былі прадстаўлены найноўшыя выданні, якія датычацца самых важных для кожнай клапатлівай маці тэм: выхавання дзяцей, здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, захавання сямейных традыцый і ўкладу, планіроўкі, добраўпарадкавання і стварэння камфорту ў доме.

Для вучняў 5 – 9 классаў педагог сацыяльны правяла гульню "Падлетак і канфлікты". Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць вучняў з паняццямі "канфлікт", "закон", разгледзець адмоўныя і станоўчыя бакі канфліктаў.

У час абмеркавання розных сітуацый вучні размяжоўвалі вызначэнні паняццяў, разважалі, аб чым ідзе гаворка: аб правіне, аб свавольстве, аб зламысным учынку або аб злачынстве. Усе навучэнцы зрабілі для сябе выснову, што за ўсе злачынствы трэба адказваць па законе.