Шосты школьны дзень "Дзень сувязі пакаленняў"

01.10.2022

1 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня "Дзень сувязі пакаленняў" для вучняў 1 – 4 класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Партрэт бабулі". Гэты конкурс дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць цёплыя словы падзякі ўсім бабулям за іх дабрасумленную працу, за іх вялізны жыццёвы вопыт, дабрыню, мудрасць. Дзеці – наша будучыня. І яно залежыць ад таго, якімі мы выгадуем нашых дзяцей. Калі мы выхаваем уважлівых, клапатлівых, якія паважаюць старэйшых і пажылых людзей, то ў дальнейшым гэта стаўленне адчуем і самі да сябе з боку.

Для вучняў 5 – 9 классаў была праведзена гадзіна зносін "Самыя родныя людзі". Тэма сям’і з’яўляецца адной з самых прыярытэтных тэм у выхаваўчай рабоце са школьнікамі. Гэтае мерапрыемства фармуе ўяўленне аб важнасці кожнага члена сям’і, прывівае дзецям этычныя якачці асобы і нормы паводзін у сям’і, а самае галоўнае – развівае пачуццё адказнасці за сябе і блізкіх людзей.