Экскурсія ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь

07.10.2022

6 кастрычніка вучні 11 класа наведалі ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі былі прадэманстраваны спецыялізаваныя лабараторыі, дзе курсанты вывучаюць і адпрацоўваюць надзвычайныя сітуацыі ліквідацый пажараў, ДТЗ, тэхнагенных аварый, выратаванне людзей і аказанне першай медыцынскай дапамогі. Вялікую цікавасць у школьнікаў вызвалі стадыён, дзе праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па пажарна-прыкладным спорце, а таксама ўмовы пражывання, сталовая, музей універсітэта.

Выкладчыкі цікава распавядалі аб гісторыі ўніверсітэта. Таксама школьнікам была дадзена магчымасць паспрабаваць сябе ва ўмовах, з якімі выратавальнікі сустракаюцца выконваючы сваю работу.