Агульнашкольны суботнік

07.10.2022

7 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК прайшоў восеньскі агульнашкольны суботнік, у якім прынялі ўдзел вучні 4-11 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі.

Узяўшы ўсё самае неабходнае, вучні разам з настаўнікамі дружна выйшлі на барацьбу з беспарадкам. Усе з радасцю прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падмяталі свае ўчасткі. Сумеснымі намаганнямі за пару гадзін школьная тэрыторыя змянілася, пасвяжэла.

Суботнікі вучаць дзяцей элементарным працоўным навыкам, дысцыплінуе іх. Яны станоўчым чынам ўплываюць на дзяцей, прымушаюць задумацца аб неабходнасці захавання парадку.

Суботнік у нашай школе – гэта не толькі мерапрыемства па акультурванні і ўпрыгожванні тэрыторыі, гэта яшчэ і выдатная магчымасць зрабіць калектыў яшчэ больш дружным і згуртаваным.