Інструктыўна-метадычная нарада

20.09.2022

З мэтай якаснага ажыццяўлення адукацыйнага працэсу 20.09.2022 была праведзена інструктыўна-метадычная нарада "Аб атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі". Падчас нарады падрабязна былі разгледжаны новыя правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2022 № 184, якія ўступілі ў сілу з 1 верасня 2022 года.