Дзень настаўніка

01.10.2022

1 кастрычніка ў ДУА "Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" адбыўся дзень самакіравання. На адзін дзень паўнапраўнымі арганізатарамі адукацыйнага працэсу сталі вучні 10 і 11 класаў, якія паспрабавалі "прымерыць" на сябе ролю педагога. Асобая ўвага надавалася вучням 12 класа, арганізаванага з настаўнікаў школы. Ім прапанавалі ўспомніць дзяцінства і сесці за вучнёўскія парты, каб адказаць на вясёлыя пытанні і выканаць творчыя заданні.