"Адказнасць за рэабілітацыю нацызму"

27.09.2022

27.09.2022 г. у 14.00 прайшла сустрэча пракурора Клецкага раёна Жукоўскага Вадзіма Васільевіча з навучэнцамі 9-11 класаў Кухчыцкага НПК. Вадзім Васільевіч пагутарыў з дзецьмі на тэму: "Адказнасць за рэабілітацыю нацызму, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці, прапаганду ці публічнае дэманстраванне. Распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет".
Жукоўскі В.В. звярнуў увагу, што прафілактыка экстрэмізму ў маладзёжным асяроддзі - гэта адна з першачарговых задач адукацыйнай сферы і грамадства ў цэлым. Гэта складаная сацыяльна-псіхалагічная праблема, якая ў сучасных умовах стала актуальнай для ўсіх дзяржаў свету. Вадзім Васільевіч расказаў хлопцам, што адносіцца да экстрэмісцкіх дзеянняў, аб фактарах маладзёжнага экстрэмізму, падкрэсліў тое, што ў рамках процідзеяння асобным відам пагроз грамадскай бяспецы, актуальным на сучасным этапе, прадугледжана ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму нароўні з распальваннем расавай або іншай. сацыяльнай варожасці.