ШАГ "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна"

22.09.2022

22 верасня ў Кухчыцкім НПК адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў.

Класны кіраўнік Кулік Д.М. звярнула ўвагу навучэнцаў, што ў Рэспубліцы Беларусь праходзіў праект "Цягнік памяці", Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

Удзельнікамі патрыятычнага праекта "Цягнік Памяці " сталі 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў, па 100 ад кожнай краіны, якія за 15 дзён наведалі некалькі гарадоў дзвюх краін. Школьнікі азнаёміліся з асноўнымі вехамі Вялікай Айчыннай вайны, да якіх быў прывязаны маршрут руху цягніка, сталі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў (сустрэчы з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцыі ваенных падзей і інш.).

Дар'я Мікалаеўна падкрэсліла, што самае галоўнае: захаваць гістарычную памяць аб тых, хто абараняў нашу радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто аддаваў сваё жыццё, каб мы з вамі жылі ў мірнай, спакойнай дзяржаве.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Есіс Людміла Аляксандраўна, кіруючая справамі Кухчыыцкага сельскага выканаўчага камітэта, якая распавяла прысутным пра станаўленне свайго жыццёвага вопыту і настроіла вучняў на адказны выбар прафесіі. Галоўным дэвізам выступу Ірыны Аляксандраўны стала фраза "Усё ў вашых руках!", якая прымусіла задумацца пра важнасць адукацыі ў яго жыцці, аб пабудове далейшага свайго жыццёвага шляху.