Шосты школьны дзень "Дзень народнага адзінства"

17.09.2022

17 верасня у рамках шостага школьнага дня "Дзень народнага адзінства" З мэтай актуалізацыі ведаў пра дабро і зло, выхавання імкнення здзяйсняць добрыя справы, стварэння ўмоў для свядомага выбару ўчынкаў у адпаведнасці з маральнымі прынцыпамі  для вучняў 1 – 4 класаў была арганізавана дзелавая гульня "Школа добрых спраў".

Для вучняў 5 – 9 класаў з мэтай выхавання ў чалавека маральных якасцей, пачуцця любові да Радзімы, актуалізацыі ведаў пра Беларусь, яе прыроду, багацце, знакамітых землякоў, класным кіраўніком сёмага класа была праведзена віктарына "Мая любімая Радзіма". У ходзе мерапрыемства дзеці падарожнічалі па Беларусі (на карце паказвалі граніцы краіны і яе суседзяў), віртуальна пабывалі на нашай малой Радзіме.