Тыдзень бяспекі дарожнага руху

09.09.2022

У рамках правядзення тыдня бяспекі з 1 па 10 верасня ва ўстанове адукацыі быў праведзены комплекс мерапрыемстваў з мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

Класнымі кіраўнікамі былі праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны на тэмы: "Падарожжа ў краіну правілаў дарожнага руху", "Бяспечная дарога", "Бяспечны свет вакол нас", "Бяспечная дарога дадому", "Твая дарога ў школу", "Як паводзіць сябе на дарозе"; гульня-віктарына "Азбуку дарожную трэба ведаць кожнаму"; інтэграваныя заняткі з выхаванцамі дашкольнай групы "Адкуль можа прыйсці бяда?".

Для інфармавання супрацоўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў на стэндах, класных кутках і сайце УА было арганізавана размяшчэнне прафілактычных улётак, памятак па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці. У фае 2-га паверха на перапынках для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд прафілактычных відэаролікаў.