Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

10.09.2022

У рамках шостага дня  10.09.2022 года ў Кухчыцкім НПК для 1-4 класаў прайшла віктарына "Азбука здароўя". Мерапрыемтсва праводзілася ў гульнявой форме з мэтай фарміравання ў дзяцей беражлівых адносін да свайго здароўя. Падчас уступнай гутаркі дзеці даведаліся тэму віктарыны і паставілі перад сабой мэту і адправіліся ў падарожжа па станцыям у "Краіну здароўя". Навучэнцы праходілі перашкоды па кожнай станцыі ("Дай адказ", "Угадай-ка", "Анаграмы", "Збяры прыказку", "Загадкі-памагатыя гігіены"). У ходзе гульні дзеці склалі рэжым дня, аднаўлялі і чыталі прыказкі аб гігіене, выконвалі заданні аб карысных і шкодных прадуктах, адгадвалі загадкі пра спорт, запісалі правілы здароўя, якія патрэбна выконваць. Дзеці вельмі ажыўлена і з інтарэсам паставіліся да дадзенай працы, паспяхова справіліся з усімі заданнямі.

Для навучэнцаў 1-9 класаў прайшла тэматычная выстава "Гартаючы жыцця свайго старонкі" да 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка. Бібліятэкар не толькі пазнаёміла дзяцей з друкаванымі выданнямі, але і правялі гутарку пра жыццё і творчасць Максіма Танка. Таксама дзеці зачыталі вершы і творы М.Танка.