Тыдзень спорту і здароўя

08.09.2022

08.09.2022 года ў рамках правядзення "Тыдня спорту и здароўя" вучням Кухчыцкага НПК  была прапанавана спартыўная квэст-гульня "Я за здаровы лад жыцця". Квэст-гульня – гэта новая форма забаўляльнай і гульнявой праграмы, з дапамогай якой дзеці апускаюцца ў свет станоўчых эмоцый і актыўна ўключаюцца ў займальную дзейнасць. Гэтая гульня дазваляе кожнаму ўдзельніку праявіць свае веды, здольнасці, спрыяе развіццю камунікатыўных узаемадзеянняў паміж дзецьмі, згуртаванню калектыву. У працэсе гульні удзельнікі  паслядоўна рухаліся па станцыях: "Здароўе за грошы не купіш - здароўе розум дорыць", "Не адхіляючыся ад маршруту", "Блытаніна", "Алімпійская", "Эрудыт" згодна маршруту, вырашаючы розныя спартыўныя заданні. Дзеці  праяўлялі спрыт, вынослівасць, кемлівасць, свае творчыя здольнасці.