Аб правядзенні першага ўрока ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе

29.08.2022

У 2022/2023 навучальным годзе першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі нашай краіны будзе прысвечаны Году гістарычнай памяці і пройдзе на тэму "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню".

Мэтавая ўстаноўка ўрока: выхаванне паважлівага стаўлення вучняў да гістарычнага мінулага нашай краіны; фарміраванне ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне як важнейшым складальнікам гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фарміраванне грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краю.

Прыкладныя планы-канспекты ўрокаў для I, II і III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by у раздзеле: «Образовательный процесс. 2022/2023 учебный год / Общее среднее образование / Методические рекомендации».