Інструктыўна-метадычная нарада "Аб нарматыўных прававых і лакальных актах у сферы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе"

25.08.2022

З мэтай якаснай падрыхтоўкі да новага навучальнага года 25.08.2022 была праведзена інструктыўна-метадычная нарада "Аб нарматыўных прававых і лакальных актах у сферы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе". Падчас нарады падрабязна былі разгледжаны асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў новым навучальным годзе, патрабаванні  да планавання па вучэбных прадметах, вядзення ўстаноўленай планавай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі.