Лагер працы і адпачынку «Імпульс». Дзень 16

28.06.2022

27 чэрвеня прайшоў пад назвай «Дзень экалогіі».

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка «Аб карысці і шкодзе сонца». Яшчэ раз акцэнтавалі ўвагу, што сонца з'яўляецца незаменнай крыніцай вітаміна D, так неабходнага нашаму арганізму, але ў празмерных дозах і без адпаведнай абароны можа нанесці сур'ёзны ўрон здароўю і прыгажосці любога чалавека. Так што, загарайце правільна!

Затым дзеці прынялі ўдзел у конкурсе «Знаўцы роднага краю». Мэта: стымуляваць пазнавальную цікавасць навучэнцаў да гісторыі, геаграфіі, культуры роднага краю; выхоўваць пачуццё гонару за свой край; выхоўваць патрыётаў, якія ведаюць і паважаюць традыцыі сваёй малой радзімы.

Арганізавалі Экаакцыю «Будзь прыродзе сябрам». Галоўная мэта акцыі-зрабіць чыстым, прыгожым і ўтульным школьны двор.

Выхаванцы аздараўленчага лагера працы і адпачынку далучыліся да абласнога фотачэленджу «Нашы сімвалы-наш гонар!»

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.