Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 14

25.06.2022

25 чэрвеня прайшоў пад назвай «Дзень дружбы і яднання славян».

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка «Чысціня-залог здароўя» з мэтай прапаганды ЗОЖ і актывізацыі адпачынку дзяцей у летнім працоўным лагеры. У канцы заняткі ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ў сучасным свеце хварэць нявыгадна і вельмі дорага, быць здаровым наадварот – выдатна і модна.

Потым для рабят была праведзена Квэст-гульня «Разам мы – каманда!». Гульня прайшла з мэтай выхавання патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, прывіцця паважлівага стаўлення да прыроды роднага краю.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.