Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 13

24.06.2022

24 чэрвеня прайшоў пад назвай «Дзень эканоміі і беражлівасці».

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка “Правілы паводзін на вадзе" з мэтай паўтарэння правілаў паводзін і мер бяспекі на вадзе, а таксама алгарытмы дзеянняў у небяспечных сітуацыях і экстрэмальных умовах.

Потым для рабят быў праведзены пазнавальны час «Здароўе і навакольнае асяроддзе». Мерапрыемства прайшло ў форме гутаркі пра ўплыў навакольнага асяроддзя на якасць жыцця, пра тое, як мы можам палепшыць якасць нашага жыцця.

Пасля гутаркі падлеткі прынялі ўдзел у акцыі "Чысты двор" па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Працоўны дэсант дзейнічаў арганізавана і зладжана.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.