Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 11

22.06.2022

Ларгер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 11.

22 чэрвеня прайшоў пад назвай «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны».

З удзелам падлеткаў быў праведзены мітынг, прысвечаны 81-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пад лозунгам "Ніколі больш". Рабяты ўшанавалі памяць герояў, якія цаной свайго жыцця здабывалі Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.

Затым рабяты былі запрошаныя на прагляд кінафільма аб Вялікай Айчыннай вайне «Брэстская крэпасць» (дакументальны фільм). Прагляд і абмеркаванне падобных фільмаў з'яўляецца важнай формай патрыятычнага і грамадзянскага выхавання школьнікаў, а таксама развівае самастойнае творчае мысленне, пашырае кругагляд.

Пасля прагляду фільма, рабяты прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Абеліск» (добраўпарадкаванне тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан (аг.Кухчыцы), якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны).