Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 18

21.06.2022

Вось і надышоў дзень развітання з лагерам. З мэтай абагульнення ведаў дзяцей аб здаровым ладзе жыцця для рабят прайшла хвілінка бяспекі “Здароўе – гэта ўменне адпачываць. Беражы здароўе змоладу”.

Для выхаванцаў лагера “Юны патрыёт” была арганізавана экскурсія ў школьны музей “Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа”.

У апошні дзень лагера “Дзень развітання” адбылося ўрачыстае закрыццё лагернай змены “Адпачылі весела”. На ўрачыстай цырымоніі закрыцця лагера хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавала начальнік лагера І.А.Скіба і ўручыла граматы і прызы. Гэты дзень быў вясёлы і адначасова сумны. Скончылася лагерная змена святочнай танцавальнай праграмай “Лета без межаў”.