Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 9

20.06.2022

20 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень Дружбы".

Пры правядзенні хвілінкі "Здароўе-гэта ўменне адпачываць. Беражы здароўе з маладосці " стварылі ўмовы прапаганды ЗОЖ і актывізацыі адпачынку дзяцей у летнім працоўным лагеры. Рабяты паўтарылі правілы бяспекі на вадзе, у лесе, на дарогах.

Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у гульнявой праграме "З чаго пачынаецца сяброўства?" Дружба-дзіўныя адносіны, якія ўзнікаюць паміж людзьмі. Сапраўдны сябар лепш, чым хто-небудзь іншы зразумее ваш настрой, вашы перажыванні, падзеліць радасць і засмучэнні, праявіць спачуванне, у цяжкую хвіліну суцешыць і падтрымае, акажа бескарыслівую дапамогу. Дзеці разважалі аб тым, каго мы называем сябрам, якіх сяброў нам хацелася б мець і аб многім іншым.

Заключным мерапрыемствам сталі спартыўныя гульні з мячом.