Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 17

20.06.2022

20 чэрвеня – "Па слядах казачных герояў". З мэтай прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, узнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, звязаных з дзецьмі, для рабят прайшла хвілінка бяспекі "Што рабіць, калі ...".

Свой розум і фізічную падрыхтоўку дзеці змаглі паказаць падчас свята “Няхай заўсёды будзе дзяцінства”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на розныя цікавыя пытанні пра жывёл, пра кветкі і мульты-герояў, а таксама ўдзельнічалі ў забаўках, каб паказаць сваю сілу, спрыт і кемлівасць.

Атмасфера ў атрадзе была вясёлай, кожны стараўся падтрымаць сваю каманду і паказаць свае веды. У канцы гульні ўсё атрымалі памятныя прызы.

Праз удзел выхаванцаў лагера ў спаборніцтвах “Скачкі праз скакалку” і гульнях на свежым паветры фарміравалася патрэбнасць у здаровым ладзе жыцця і дзеці вучыліся актыўнаму адпачынку. Удзельнікам лагера прывівалася пачуццё калектывізму, імкненне да перамогі, жаданне выконваць заданне хутка і правільна.

Для выхаванцаў атрада “Патрыёт” прайшла гульнявая праграма “Марафон казак” і спаборніцтвы “Кірмаш ідэй”.