Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 8

18.06.2022

18 чэрвеня прайшоў пад назвай "Дзень грамадзяніна".

Пасля працоўнай акцыі з падлеткамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка «Курэнне – вораг здароўя»

Затым рабяты прынялі ўдзел у завочным падарожжы "Гісторыя роднага горада – памятаем, захаваем, прымножым" з мэтай пашырыць веды па гістарычнай і культурнай спадчыне роднага краю, выхавання пачуцця гонару за свой край; выхаванню патрыётаў, якія ведаюць і паважаюць традыцыі сваёй малой Радзімы.

Завяршыўся дзень правядзеннем спартыўнай гадзіны "Будзеш моцным, будзеш спрытным са спартыўнай падрыхтоўкай”