Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 16

18.06.2022

18 чэрвеня – «Дзень сюрпрызаў». Цёплы летні дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі “Правілы паводзін на вадзе” з мэтай выхавання пачуцця адказнасці за сваё жыццё і жыццё  іншых людзей. У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім сельскім клубам. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у канцэртна-забаўляльнай праграме “Мы таленавітыя ва ўсім”. Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, эстафетах, танцавалі, спявалі, прыгалі на батуце, частаваліся салодкай ватай і папкорнам. Пасля смачнага абеду для выхаванцаў 2 атрада прайшла гульня “Лес – наша багацце” і вусны часопіс “Правілы этыкету”.