Лагер працы і адпачынку "Імпульс". День 7

17.06.2022

17 чэрвеня прайшоў пад назвай "За гармонію з прыродай". Пасля працоўнай акцыі з дзецьмі была праведзена хвілінка здароўя «Зялёная аптэка».

Глабальнае пацяпленне, азонавыя дзіркі, высечка лясоў, анамальная тэмпература акіяна – гэта далёка не поўны пералік "хвароб" планеты Зямля, да якой прыклала руку чалавецтва. Зараз павінны альбо выпраўляць памылкі, альбо працягваць знішчаць экалогію і імкліва набліжацца да гібелі ўсяго жывога. Рабяты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-экалагічнай праграме «У згодзе з прыродай», у якой праявілі свае веды па пытаннях экалогіі. Былі загадкі, прыказкі і пытанні аб прыродзе. Рабяты зрабілі высновы і стварылі Экобюллетень "15 рэчаў, якія вы можаце зрабіць, каб выратаваць планету".