Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 13

15.06.2022

15 чэрвеня – “Дзень інтэлектуалаў”. Летні лагерны дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Асабістая гігіена школьніка” з мэтай выхавання культуры здароўя, вядзення здаровага ладу жыцця.

Наступнае мерапрыемства, якое наведалі выхаванцы - віктарына “Мая малая Радзіма”. Рабяты разважалі аб самых вядомых гістарычных месцах, помніках, людзях нашай краіны.

Бяспечнае лета – галоўная мэта аздараўлення дзяцей у лагеры “Юны патрыёт”. У гэты дзень з выхаванцамі атрадаў “Патрыёт” і “Крэпасць” супрацоўнічалі прадстаўнікі Клецкага РАУС, УЗ “Клецкая ЦРБ” на базе Клецкага сельскага клуба ў ходзе гутаркі "Здаровы лад жыцця і правілы добрых паводзін". Інспектар па дазволенай рабоце Клацкага РАУС Ратомскі М.Л. расказаў дзецям пра правілы перавоза дзяцей, пра правілы паводзін на дарозе, на чыгуначных аб’ектах, на вадаёмах. Медыцынская сястра УЗ “Клецкая ЦРБ” Якушына І.М. паведаміла і паказала на практыцы правілы першай дапамогі пры сонечным удары, ушыбах, прадэманстравала з дапамогай рабят правілы перавязкі, накладання тугіх павязак, шын. Напрыканцы дзецям былі падараваны прафілактычныя лісты і паказаны відэаролік “Бяспечнае лета”.

Пасля смачнагі абеду рабяты 2 атрада прынялі ўдзел у займальныя гадзіне "Мы вучымся думаць". Спаборніцтва прайшло паміж 2 камандамі "Квадрат" і "Кола", дзе перамагло сяброўства. Завяршэннем дня стала гульня па правілах дарожнага руху "Святлафор". Выхаванцы ўдзельнічалі ў розных конкурсах: «прадстаўленне каманд», «хатняе заданне», «дарожныя знакі», «пытанне-адказ», «назаві транспарт».