Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 5

15.06.2022

15 чэрвеня дзень прайшоў пад дэвізам "Дзень здароўя". З мэтай фарміравання стабільнай матывацыі для захавання, умацавання здароўя і здаровага ладу жыцця была праведзена інфармацыйная хвілінка "Да здравствуют витамины" і гадзіна зносін "Тваё здароўе”. Рабяты правялі конкурс лістовак па прафілактыцы ЗЛЖ, каб звярнуць увагу на тое, што здароўе - гэта самае галоўнае ў жыцці, што з дзяцінства трэба ведаць яго кампаненты і развіваць адказнае стаўленне да яго.