Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 12

14.06.2022

14 чэрвеня – "Дзень прафесій". Традыцыйна дзень пачаўся з інформінуткі "Калі дапаможа маска", падчас якой выхаванцы прыгадалі шляхі заражэння, з сімптаматыкай захворвання і прафілактычнымі мерамі па недапушчэнні распаўсюджвання захворвання COVID-19, умовамі захавання здароўя. З мэтай знаёмства з сучаснымі прафесіямі выхаванцы прынялі ўдзел у гульні-апытванні "Вясёлка прафесій". У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі аздараўленчага лагера здзейснілі экскурсіі на Кухчыцкі ФАП і аддзяленне сувязі “Белпошта” ў аг.Кухчыцы. Пасля абеду для рабят 2 атрада прайшла экскурсія ў свет прафесій "Мая будучая прафесія. Якой я яе бачу", а таксама арганізаваны гульні на свежым паветры.