Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 4

14.06.2022

14 чэрвеня дзень прайшоў пад назвай "Дзень патрыёта". Пасля працоўнай дзейнасці рабяты прынялі актыўны ўдзел у забаўляльнай гадзіне "Мы патрыёты  сваёй Радзімы". Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, iх адносiн да культуры i гiстарычнага мiнулага сваёй Радзiмы; развiццё пазнавальных i творчых здольнасцей вучняў; выхаванне пачуцця гонару за Радзіму, любові да роднай культуры, беражлівыя адносіны да роднага краю.

Каб абараніць дзяцей ад хвароб, вырошчваць іх фізічна моцнымі і вясёлымі, здольным пераадолець любыя перашкоды, трэба навучыць іх прытрымлівацца правілаў здароўя. Хвіліна здароўя "Што рабіць, калі ...", нагадвала рабятам, як дзейнічаць у розных экстрэмальных сітуацыях.

Рабяты  правялі віртуальную экскурсію ў "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь", на якім яны пазнаёміліся з гісторыяй музея, экспазіцыямі, філіаламі.