Выпускны вечар - 2022

10.06.2022

Выпускны баль – гэта самае кранальнае, самае незабыўнае з усіх святаў.

10 чэрвеня ў Кухчыцкім НПК адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная знамянальнай падзеі ў жыцці выпускнікоў нашай школы, - выпускны вечар з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі. 

Урачыстая частка была адкрыта ўзняццем флага і выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь.

Пад апладысменты педагогаў і бацькоў, навучэнцы ўвайшлі ў залу ў чаканні

доўгачаканага моманту - атрымання атэстата. Бардашэўская Марта, выпускніца 11 класа, удастоена залатога медаля. Віншуем!

Выпускнікоў, бацькоў і педагогаў павіншавалі сваімі творчымі нумарамі харэаграфічны калектыў “Лёначак” і вакальная група “Калейдоскам”, з віншавальнымі словамі выступілі дырэктар і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, бацькі, першая настаўніца, класны кіраўнік, а да іх далучыліся і ўсе прысутныя.

Жадаем выпускнікам поспехаў і добрых здзяйсненняў на жыццёвым шляху!