Лагер працы і адпачынку "Імпульс". Дзень 2

11.06.2022

11 чэрвеня Дзень бяспекі.  Летні працоўны лагер для падлеткаў, якія ўжо адчуваюць сябе  амаль дарослымі, - добры варыянт. Усе яны прыйшлі сюды, каб паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці, якія будуць карыснымі не толькі для іх, але і для грамадства. Удзельнічаючы ў працы на палях ААТ "Кухчыцы", школьнікі на практыцы даведваюцца, як цяжка вырасціць пшаніцу з невялікага зярнятка, колькі намаганняў і часу трэба прыкласці, каб хлеб прыйшоў да стала.

Рабяты прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні "Правілы бяспечных паводзін" і паўдзельнічалі ў завочнай экскурсіі " Дворцово-замковый комплекс в Несвиже ".