Лагер працы і адпачынку "Імпульс." Дзень 1

10.06.2022

10 чэрвеня лагер працы і адпачынку пачаў сваю дзейнасць дзяцей. Першы дзень прайшоў шумна і весела: хтосьці быў тут не раз, і хтосьці быў першы раз. Першы дзень у лагеры быў арганізацыйным. Урачыстае адкрыццё лагера. Размеркаванне абавязкаў. Выбар дзіцячага самакіравання. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у гульні "Краіна здароўя" і распрацавалі атрадны вугалок.