Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 11

13.06.2022

Адзінаццаты дзень аздараўленчага лагера "Юны патрыёт" прайшоў пад назвай "Дзень Усмешкі". Пачаўся дзень з вельмі смачнага снедання, карыснага вітамінамі, і правядзення зарадкі ў рамках хвіліны здароўя "Як зберагчы ўсмешку".

Маментальна атрымаўшы неверагодную працаздольнасць і добры настрой, дзеці прынялі ўдзел у гульнявой праграме "А здароўе пачынаецца з усмешкі" і конкурсе “Намалюй адгадку”. Выхавацелі з дзецьмі гаварылі аб самым галоўным - аб здароўі і як яго захаваць. Дзеці ўспомнілі аб важнасці захавання рэжыму дня і правільнага харчавання, занятках спортам, аб значэнні вітамінаў і мікраэлементаў для чалавечага арганізму, абмяркоўвалі ўплыў шкодных звычак на здароўе чалавека.

З асаблівым энтузіязмам рабяты выяўлялі свае здольнасці і веды ў гульні «У здароўе з усмешкай!». Мэтай мерапрыемства з'яўлялася даставіць радасць, пашырыць веды дзяцей аб розных спосабах выхаду са стану суму, пазнаёміць дзяцей з сімвалам усмешкі - смайлікам, нагадаць аб тым, што ўсмешка - аснова моцнага сяброўства. У заключэнні дзеці намалявалі свае смайлікі-ўсмешкі дзеля далейшага ўзняцця настрою.

Неад’емнай часткай сённяшняга дня сталі гульні, эстафеты на свежым паветры.