Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 10

11.06.2022

“Дзень эканоміі і беражлівасці” ў аздараўленчым лагеры “Юны патрыёт” пачаўся з правядзення хвілінкі бяспекі “Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі”.

З асаблівым захапленнем дзеці удзельнічалі ў мерапрыемстве “Вучымся эканоміі і беражлівасці” у форме гульні “Крыжыкі-нулікі”, у ходзе якой правялі акцыю “Беражыце святло і электраэнэргію”.

Гульні на свежым паветры з мачамі, абручамі, скакалкамі надаюць хлопчыкам і дзяўчынкам асаблівыя эмоцыі, бадзёрасць, выклікаюць добры настрой.

На працягу ўсяго дня выхавальнікі асаблівую ўвагу надавалі пытанням эканоміі рэсурсаў Зямлі, экалагічнай разнастайнасці і акцэнтавалі ўвагу на тое, што толькі пры асабістым укладзе кожнага чалавека магчыма адчувальнае зберажэнне рэсурсаў Зямлі.