Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 9

10.06.2022

"Дзень здаровага ладу жыцця" - 10 дзень жыцця ў лагеры. Дзень пачаўся з зарадкі і правядзення хвілінкі бяспекі "Асцярожна: кляшчы!" з мэтай знаёмства навучэнцаў з прыродай гэтых насякомых, а таксама ўменні дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях. У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім сельскім клубам. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі музей “Побытавая хатка”, у ходзе чаго Войцік Н.М. пазнаёміла з побытам аднавяскоўцаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Працягам дня стала гульня-віктарына “Здароўе – гэта выдатна”. Выхавальнікі адказвалі на пытанні, дапаўнялі прыказкі і тлумачылі іх сэнс, ўсталёўвалі паслядоўнасць дзеянняў школьніка на працягу дня.

Пасля абеду выхаванцы 2 атрада прымалі ўдзел у віктарыне “Залог здароўя – правільнае харчаванне”.